Мінюст рыхтуе "каменданцкую гадзіну" для падлеткаў
Мінюст падрыхтаваў законапраект "Аб унясенні дадаткаў і змен у некаторыя заканадаўчыя акты Беларусі па пытаннях усталявання забароны на знаходжанне непаўналетніх у грамадскіх месцах". Паводле яго, прадугледжваецца забарона на знаходжанне дзяцей увечары і ўначы ў грамадскіх месцах без суправаджэння бацькоў або асоб, іх якія замяняюць. У прыватнасці, дзецям маладзейшым за 14 гадоў забароняць знаходзіцца без суправаджэння дарослых у грамадскіх месцах з 22.00 да 06.00, непаўналетнім ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў — з 23.00 да 06.00.
Прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць за парушэнне гэтай забароны, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 30 снежня Мінюст не падтрымаў падобную прапанову, з якой выступіў Мінскі гарсавет.
Прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць за парушэнне гэтай забароны, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 30 снежня Мінюст не падтрымаў падобную прапанову, з якой выступіў Мінскі гарсавет.