Мінюст вынес папярэджанне "Грамадзе"

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла папярэджанне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Прычынай для вынясення папярэджання стала паседжанне прэзідыюма партыі, на якое не быў запрошаны Анатоль Ляўковіч. Паседжанне адбылося 21 снежня 2010 года. Міністэрства юстыцыі патрабуе ад БСДП (Грамада) паўторнага правядзення паседжання прэзідыума з прысутнасцю Ляўковіча, якога лічыць легітымным старшынёй партыі.

Нагадаем, што 10 кастрычніка 2010 году адбыўся 13 з'езд Грамады, на якім старшынёй партыі замест Ляўковіча быў абраны Анатоль Сідарэвіч, аднак Мінюст прызнала гэты з'езд нелігітымным, паведамляе "Наша Ніва".