Мінюст вырашыў не спяшацца з нерэгістрацыяй БХД?

Міністэрства юстыцыі “прыпыніла” сваё папярэдняе рашэнне пра нерэгістрацыю партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Заснавальнікі БХД не выключаюць, што такія дзіўныя дзеянні чыноўнікаў могуць быць звязаныя з візітам у нашу краіну Карла Шварцэнберга, міністра замежных спраў Чэхіі, якая старшыньствуе ў Еўрасаюзе.
Нагадаем, устаноўчы з'езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прайшоў 28 лютага ў Мінску. БХД можа стаць самай “маладой” беларускай партыяй — сярэдні ўзрост яе заснавальнікаў — 28-30 гадоў.