Мінюст вывучае справаздачу ПКБ, пазоў аб ліквідацыі адкліканы
Прыпыніць разгляд пазову аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай просіць Міністэрства юстыцыі Вярхоўны суд. Кіраўніцтва партыі, дзейнасць якой у пачатку жніўня летась была
прыпынена, выправіла ўсе хібы, адшуканыя чыноўнікамі. У Мінюст былі
перададзеныя дакументы на 1200 аркушах, якія, на думку лідэраў ПКБ,
пераканаўча даказваюць гэта. Цяпер яны будуць вывучацца.
Нагадаем, пазоў аб ліквідацыі партыі быў пададзены Мінюстам 4 студзеня сёлета за дзеянні, якія “ёй забаронены заканадаўствам у гэты перыяд”. У прыватнасці, былі адзначаны збор подпісаў, пікетаванне і ўдзел у “Еўрапейскім маршы”.
Тым часам, Партыя камуністаў пасля 2 лютага (у гэты дзень завяршаецца тэрмін прыпынення дзейнасці партыі) збіраецца распачаць “паўнавартасную дзейнасць” і будзе рыхтавацца да выбараў у Палату прадстаўнікоў.
БелаПАН