Мінздароўя: У Беларусі няма фальсіфікаваных лекаў

На беларускім фармацэўтычным рынку адсутнічаюць фальсіфікаваныя лекавыя сродкі. Пра гэта 12 кастрычніка заявіла супрацоўніца Мінздароўя Людміла РэвуцкаяРэвуцкая: "Лекавыя сродкі, нягледзячы на тое, што яны зарэгістраваныя ў нас у краіне, абавязкова праходзяць кантроль якасці перад допускам на рынак. Апроч таго, што яны праходзілі шэраг выпрабаванняў перад рэгістрацыяй. Яны праходзяць допуск да рэалізацыі ў сістэме лабараторый Міністэрства здароўя. І ў нас выключана сітуацыя, калі на рынак могуць паступаць фальсіфікаваныя няякасныя лекі".

Усе лекавыя прэпараты паступаюць у Беларусь па прамых кантрактах ад вытворцаў або іх афіцыйных дыстрыбутараў.