Мірны і Азаранка выйшлі ў чвэрцьфінал змешанага разраду US Open

Максім Мірны і Вікторыя Азаранка працягваюць паспяховае выступленне ў змешаным разрадзе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
2 верасня беларуская пара выйшла ў чверцьфінал пасля перамогі ў другім крузе над амерыканцамі Ваняй Кінг і Вінсентам Спадзя — 4:6, 7:5, 10:7.

У трэцім крузе (1/8 фіналу) мужчынскага парнага разраду "пасеяныя" пад трэцім нумарам Максім Мірны і швед Ёнас Б'ёркман прайгралі бразільцам Марсела Мела і Андрэ Са — 3:6, 4:6.

Сёння Мірны і Азаранка сустрэнуцца з індыйскім дуэтам Саня Мірза — Махеш Бхупаці. Акрамя таго, у 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду Азаранка згуляе з "пасеянай" пад чацвёртым нумарам Святланай Кузняцовай з Расіі.

БелаПАН