Мірны і Бхупаці не згуляюць на турніры ў Барселоне

Тэнісісты Максім Мірны і Махеш Бхупаці не згуляюць на турніры ў Барселоне. "Пасеяны" пад пятым нумарам беларуска-індыйскі дуэт замянілі аргентынцы Хуан Ігнасіё Чэла і Эдуарда Шванк.

На мінулым тыдні Мірны і Бхупаці не змаглі завяршыць фінальны матч турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла з-за траўмы левай нагі ў індыйца. Першымі ракеткамі свету былі абвешчаныя Дэніел Нестар (Канада) і Ненад Зімонджыч (Сербія).

Як нагадвае БелаПАН, прызавы фонд спаборніцтваў у Барселоне складае амаль 2 млн еўра.