Мірны і Бхупаці — у чвэрцьфінале турніру ў Монтэ-Карла
Максім Мірны і Махеш Бхупаці выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Монтэ-Карла. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2,5 млн еўра. "Пасеяны" пад пятым нумарам беларуска-індыйскі дуэт у першым крузе быў вольны, а ў другім выйграў у палякаў Марыюша Фырстенберга і Марціна Маткоўскага — 7:6 (7:3), 7:6 (9:7).
Як адзначае БелаПАН, наступныя сапернікі Мірнага і Бхупаці вызначацца ў паядынку амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў супраць Роса Хатчынса і Эндзі Мюрэя з Вялікабрытаніі.
У першым крузе адзіночнага разраду (1/32 фіналу) на турніры ў Чарльстоне (ЗША) з прызавым фондам 700 тыс. долараў Вольга Гаварцова прайграла расіянцы Веры Душэвіна — 0:6, 0:2 (адмова).
Вікторыя Азаранка пачне выступ з другога круга, дзе сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл.