Мірны і Бхупаці выйшлі ў паўфінал турніру ў Лондане

Максім Мірны і Махеш Бхупаці выйшлі ў паўфінал выніковага тэніснага турніру ў Лондане з прызавым фондам каля 3.5 мільёнаў долараў, паведамляе БелаПАН. 27 лістапада “пасеяны” пад трэцім нумарам беларуска-індыйскі дуэт з лікам 6:4, 6:4 выйграў у палякаў Марыюша Фырстэнбэрга і Марціна Маткоўскага. Мірны і Бхупаці занялі другое месца ў папярэдняй групе В, іх сапернікі — першае месца ў групе А. Сёння ў вырашальным матчы беларус ды індыец сустрэнуцца з канадцам Дэніэлам Нестарам і Ненадам Зімонджычам з Сербіі. Гэтая пара ў паўфінале выйграла у першых ракетах свету, амерыканскіх братоў-блізнятаў Боба і Майка Браян.