Мірны не будзе выступаць у парным разрадзе ў Пекіне

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Дзмітрый Татур, намеснік старшыні Беларускай тэніснай асацыяцыі: “У парным разрадзе Максім Мірны выступаць не будзе. У мужчынскім парным разрадзе беларусы наогул выступаць не будуць. У жаночым парным разрадзе ў Пекіне выступяць дзве пары: Азаранка-Пучак і Гаварцова-Кустава”.

Нагадаем, што Максім Мірны ў пары з Уладзімірам Ваўчковым не набралі “прахадны” рэйтынг для ўдзелу ў парным разрадзе на Аліміпіядзе-2008. Аднак Максім Мірны атрымаў “белую карту” – дазвол арганізатараў Пекінскай Алімпіяды на ўдзел у спаборніцтвах.

“Белая карта” даецца тэнісістам, якія раней мелі высокі рэйтынг, але пазней страцілі пазіцыі. Цікава, што Мірны мог падаць заяўку на “белую карту” і ў парным разрадзе, але чамусьці гэтага не зрабіў.