Мірны прайграў у чвэрцьфінале тэніснага турніра ў Рыме
Беларус Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам выбылі з барацьбы ў чвэрцьфінале тэніснага турніра серыі Masters (прызавы фонд 2,75 млн еўра), які праходзіць у Рыме. Як паведамляе сайт championat.ru, яны прайгралі братам Бобу і Майку Браянам (ЗША) з лікам 6:4, 4:6, 9:11.