Мірны прайграў усе матчы на турніры ў Аўстрыі
Беларускі тэнісіст Максім Мірны завяршыў выступленні на турніры ў аўстрыйскім Кюцбюэле. Пасля нечаканага паражэння ў першым матчы адзіночнага разраду ад прадстаўніка пятай сотні сусветнага рэйтынгу аўстрыйца Райнэра Айтцынгера, Мірны прайграў і на старце парных спаборніцтваў.
Яго дуэт з іспанцам Томі Рабрэда саступіў пары Аўгусцін Кальеры (Аргентына)/Ненад Жыманжыч (Сербія) — 4:6, 7:5, 9:11.
БелаПАН
Яго дуэт з іспанцам Томі Рабрэда саступіў пары Аўгусцін Кальеры (Аргентына)/Ненад Жыманжыч (Сербія) — 4:6, 7:5, 9:11.
БелаПАН