Мірны прайграў, Ваўчкоў не дагуляў – пачаўся паядынак Кубка Дэвіса
У сталіцы Перу Ліме пачаліся матчы паядынка плей-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса. Учора Максім Мірны прайграў другой ракетцы Перу Івану Мірандзе – 4:6, 6:3, 6:7 (6:8), 4:6. Пасля на корт выйшлі Уладзімір Ваўчкоў і Луіс Орна. Гульня была
спынена пры ліку 6:3, 7:6 (7:4), 4:6, 2:2 на карысць беларускага
тэнісіста. Справа ў тым, што корт у Ліме не абсталяваны
электраасвятленнем. Таму Ваўчкоў і Орна дагуляюць матч сёння вечарам.
Прессбол
Прессбол