Мірон вывесіў сцяг над месцам расстрэлу рэпрэсаваных

Уначы на 20 кастрычніка нацыянальны сцяг залунаў над шашой Віцебск-Лёзна, недалёка ад вёскі Паляі, дзе ў 1930-50 гады раccтрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Бел-чырвона-белы сьцяг быў вывешаны на электрычных дратах. Радыё "Свабода" паведамляе, што легендарны Мірон прымацаваў да сцяга цыдулку з такімі словамі: “Сталінскія каты ў 1937 годзе знішчалі нашых дзядоў, а сёння ўнукі тых катаў руйнуюць крыжы на месцах расстрэлаў нашых продкаў. Але за ўсё давядзецца плаціць. Набліжаецца час збіраць каменне. Вечная памяць нашым дзядам. Мірон”.

Нагадаем, што каля месяца таму былі знішчаныя тры памятныя крыжы, усталяваныя ў лесе ля Паляёў на месцы масавых расстрэлаў. Старшыня віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў з гэтай нагоды заяву ў мясцовы Варонаўскі сельсавет. Але мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што не давалі загад зносіць крыжы і не ведаюць, хто гэта зрабіў.