"Міс Беларусь—2008" стала Вольга Хіжынкова
Тытул "Міс Беларусь—2008" атрымала 21-гадовая Вольга Хіжынкова з Віцебска.
Фінал VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь—2008" прайшоў 2 траўня ў сталічным Палацы спорту.Пераможца конкурсу апрача тытулу, пераходнай кароны і права прэзентаваць Беларусь на міжнародных конкурсах, атрымала галоўны прыз — аднапакаёўку ў сталічным раёне Вяснянка ад тэлеканалу ОНТ.
"Першай віцэ-міс Беларусь—2008" названая Любоў Якавіна (18 гадоў, Мінск), "Другой віцэ-міс Беларусь—2008" — Ганна Шаўчэнка (21 год, Мінск). Яны ўзнагароджаныя грашовымі прызамі ў 10 тыс. і 5 тыс. даляраў адпаведна. "Міс Фота" стала Таццяна Ринейская (20 гадоў, Мінск). Тытул "Міс Сяброўства" атрымала Алёна Гудзь (18 гадоў, Марўіна Горка). "Міс глядацкіх сімпатый" вызначыцца па падліках галасавання пасля трансляцыі запісу конкурсу. Апошнія тры "міс" атрымаюць прызы ў памеры 2 тыс. даляраў.
За карону "Міс Беларусь" у фінале змагаліся 26 дзяўчат з усёй краіны.
На фінальным шоў выступілі Томас Андэрс, Філіп Кіркораў, Дмітрій Калдун, Руслан Аляхно. Фінал наведаў Аляксандр Лукашэнка.
Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" праводзіцца ў Беларусі раз у два гады. Уладальніцай кароны ў 2006 г. стала Кацярына Літвінава (Магілёў), у 2004-м — Вольга Антропава (Полацк), у 2002-м — Вольга Неўдах (Брэст).
БелаПАН