“Міс Лаос – 2012” стала дзяўчына з беларускімі каранямі

Маці першай прыгажуні Лаоса нарадзілася і вырасла ў Лельчыцах, а пазней выйшла замуж за грамадзяніна далёкай азіяцкай краіны. Ён некалькі гадоў жыў у Беларусі, дзе вучыўся.

У Лаосе перамогу на конкурсе прыгажосці дзяўчыны з беларускімі каранямі называюць не інакш як сенсацыяй - раней карона даставалася толькі карэнным лаоскам. Крысціна Ласасіма часта прыязджае на вакацыі з бацькамі да бабулі ў Лельчыцы. Жыве сям'я ў сталіцы – В’енцьяне. Там жа дзяўчына вучыцца на праграміста. Акрамя гэтага першая прыгажуня Лаоса з беларускімі каранямі каля 10 гадоў іграе на скрыпцы і паралельна прафесійна займаецца каратэ-до, паведамляе belaruspartisan.org.