Мішэль Плаціні прыляцеў у Мінск на выязное паседжанне Выканкаму УЕФА

У беларускую сталіцу для ўдзелу ў выязным паседжанні Выканаўчага камітэта Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя. Як паведамляе "Спорт Беларусь", яе ўзначальвае прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні. Ён адзначыў, што ў Беларусі ўпершыню пройдзе такі сур'ёзны і важны форум, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні, якія тычацца развіцці футболу ва ўсёй Еўропе. З усмешкай ён дадаў, што не з'яўляецца злапомным чалавекам і нават не пакрыўдзіўся на тое, што Беларусь нядаўна абыграла Францыю.

Нагадаем, форум УЕФА пройдзе 4 кастрычніка ў гатэлі Crowne Plaza. На ім плануецца, у прыватнасці, абмеркаваць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы-2012.