Місія МВФ пачне працаваць у Беларусі з 12 траўня

Місія Міжнароднага валютнага фонду па пытаннях перспектываў супрацоўніцтва фонда з Беларуссю пачне працаваць у Мінску з 12 траўня. Група экспертаў на чале з Крыстаферам Джарвічам будзе знаходзіцца ў нашай краіне два тыдні. Як адзначае БелаПАН, падчас перамоваў з уладамі будуць закранутыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, грашова-крэдытнай і падатковай палітыкі. Будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курса.

Нагадаем, у сакавіку Беларусь атрымала ад МВФ апошні транш на 670 млн у рамках праграмы крэдытавання stand-by на 3,5 млрд долараў. Што да далейшага супрацоўніцтва, дык 4 траўня Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Reuters заявіў, што наша краіна не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на фоне ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонда па эканамічнай палітыцы.