Мітынгоўцы спрабуюць прарвацца на тэлебачанне, каб выступіць у прамым эфіры

Прадпрымальнікі, якім не далі правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, прыйшлі да будынку тэлеканала АНТ.
Яны патрабуюць прамога эфіру, каб выказаць сваю пазіцыю. Спецназ перакрыў доступ да тэлебачання. Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў накіраваўся ў будынак, каб паспрабаваць дамовіцца на сустрэчу з прадстаўнікамі тэлеканалу.