Міжнародны валютны фонд не рэкамендаваў праводзіць у Беларусі дэвальвацыю

Міжнародны валютны фонд не выступае з рэкамендацыяй правесці ў Беларусі дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Пра гэта ў Мінску заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька.
Паводле яго слоў, дзейны ў нашай краіне рэжым курсаўтварэння з'яўляецца правільным і "забяспечвае стабільнасць і некаторую абмежавальную неабходную гнуткасць". "Мы не абмяркоўвалі і не рэкамендавалі змяняць гэты рэжым", — цытуе словы Бэлькі "Интерфакс".

"Ніякай дэвальвацыі. Прынамсі ў агляднай будучыні", — сказаў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ.