Міжнародныя рэзервовыя актывы скараціліся за год на 11,8%
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя паводле методыкі МВФ, скараціліся за 2010 год на 11% да $5030,7 млн. Пры гэтым у снежні яны скараціліся на 11,8%, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Згодна з методыкай МВФ, міжнародныя рэзервы Беларусі вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў пазыкі краіны ў МВФ, рэзервовай пазіцыі рэспублікі ў МВФ і валютных рэзерваў.
Як растлумачыў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў, скарачэнне рэзерваў, якое адбылося ў снежні, звязана з павышаным попытам насельніцтва на валюту, выкліканым "неабгрунтаванымі дэвальвацыйнымі чаканнямі".