“Мнімы хворы” падрабіў 12 бальнічных лістоў

Зваршчык мінскага прадпрыемства цягам трох год падрабіў дванаццаць бальнічных лістоў, паведамляе БЕЛТА. Гісторыя пачалася яшчэ ў 2007 годзе, калі 36-гадовы мужчына звярнуўся ў паліклініку са скаргамі на здароўе. У апошні дзень, калі бюлетэнь дзейнічаў, мужчыне прыйшла ў галаву ідэя “пахварэць” яшчэ крыху. І ён выправіў даты. На прадпрыемстве падробку не заўважылі. За тры гады мужчына памяняў не адно месца працы, і толькі на апошняй працы адзін з кіраўнікоў звярнуў увагу на частыя і працяглыя хваробы работніка. Бальнічныя лісты праверылі на законнасць і тады выявілася, што даты іх закрыцця не адпавядаюць рэчаіснасці.

Цяпер “мнімаму хвораму” пагражае як мінімум буйны штраф.