МНС Беларусі набудзе верталёт за 40 мільярдаў рублёў

Для тушэння пажараў на мінскіх хмарачосах МНС набудзе верталёт за 40 мільярдаў рублёў. Як паведаміў начальнік мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Анатоль Даўгалевец, машына будзе куплена да 2012 года. 
Даўгалевец: ”На сённяшні дзень у нас самая высокая лесвіца мае 90 метраў. А гэта толькі трэцяя частка вышыннага будынка. І найбольш эфектыўным спосабам ратавання людзей з'яўляецца верталёт. Яны робяцца ў Расіі і Францыі. Адмысловыя верталёты, якія працуюць на такіх вышынях".

Унікальнасцю верталёта з'яўляецца тое, што ён можа завісаць на вялікіх вышынях над ачагамі ўзгарання.