Мобі дазволіў карыстацца сваёй музыкай бясплатна
Сусветна вядомы спявак Мобі пранікся праблемамі рэжысёраў, якія здымаюць некамерцыйныя фільмы, і вырашыў дазволіць ім бясплатна карыстаца сваёй музыкай у стужках. З гэтай нагоды музыка выкінуў на сваім сайце калекцыю самых розных
кампазіцый, якія раней не выдаваліся. Па словах Мобі, цяпер «рэжысёры
могуць заходзіць на сайт, спампаваць і выкарыстоўваць 60 эклектычных
трэкаў, размешчаных на сайце”. Таксама музыка паабяцаў, што “з
цягам часу там будзе з’яўляцца іншая музыка”.
Тыя, хто жадае карыстацца гэтай прапановай, павінен падпісацца на паслугу. Але каб атрымаць дазвол на спампаванне, трэба абавязкова ці быць студэнтам, ці здымаць незалежныя і недаходныя фільмы. Аднак калі стужка з музыкай Мобі стане камерцыйна паспяховай, яе аўтар павінен будзе аформіць ліцэнзію на карыстанне кампазіцыяй.
Са свайго боку, музыка абяцае, што гэтыя ліцэнзіі будуць недарагімі і іх афармленне будзе не складаным, а ўсе атрыманыя грошы ён пералічыць дабрачынным арганізацыям.
Фота: www.muzyczna.pl