Мобі стварыў “Маленькую Смерць”

Знакаміты музыка-адзіночка Мобі (Moby) прэзентуе слухачам свой новы праект — гурт пад назвай The Little Death (Маленькая Смерць). Калектыў будзе граць олд-скульны блюз і соўл, паведамляе @musik.

Сам Мобі грае ў гурце на гітары і басе. А яго калегі па праекце на гітарах, гармоніку і барабанах.

Музыкі аб'ядналіся на пачатку 2008-га году, а іх мэтай была толькі канцэртная дзейнасць —  запісвацца Little Death не збіраліся. Тым не менш, з часам музыкі саступілі ціску меламанаў і вырашылі выдаць свае запісы.

Дэбютны альбом каманды будзе прадстаўлены слухачам 1 верасня —  скачаць яго можна будзе непасрэдна на сайце The Little Death. Альбом з 13 трэкаў, запісаны на жыва, без якіх-небудзь налажэнняў і даводак. Па словах музыкаў, на кожную песню адводзілася максімум тры дублі.

Фота з myspace гурта