Моцны вецер парушыў працу Аршанскай ЦЭЦ

Наступствы непагадзі на Віцебшчыне

Наступствы непагадзі на Віцебшчыне / Мінэнерга

Непагадзь, якая абрынулася на Беларусь у чацвер, ужо далася ў знакі энергетыкам. У Віцебскай вобласці моцны парывісты вецер стаў прычынай перабояў з электрычнасцю, паведамляе "Віцебскэнерга".

Ад моцнага ветру часова адключалася лінія 110 кВ Орша ЦЭЦ — Орша Паўночная, у выніку чаго парушаўся рэжым працы Аршанскай ЦЭЦ. Паведамляецца, што цяпер персанал працуе над аднаўленнем рэжымаў цеплазабеспячэння спажыўцоў.

Па стане на 13:00 аднаўленчыя работы вядуцца на пяці ЛЭП 10 кВ у 18 населеных пунктах пераважна Віцебскага, Лёзненскага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. Над ліквідацыяй наступстваў непагадзі працуюць 44 аварыйныя брыгады, 151 работнік і 52 адзінкі тэхнікі. Пры неабходнасці энергетыкі абяцаюць задзейнічаць дадатковы персанал і спецтэхніку.

Моцны вецер парушыў працу Аршанскай ЦЭЦ
Наступствы непагадзі на Віцебшчыне / Мінэнерга

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.