Моцны вецер пашкодзіў будынкі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях
Моцны вецер (яго парывы дасягалі 23 метраў за секунду) пашкодзіў будынкі ў Гродзенскай і Мінскай вобласці. Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелі 6 населеных пунктаў Воранаўскага, Іўеўскага, Мастоўскага і Навагрудскага раёнаў. Ветрам там пашкодзіла дахі 7 сельскагаспадарчых аб'ектаў (у тым ліку 2 фермаў), 1 жылога дома. У Маладзечанскім раёне пашкоджаныя 3 сельскагаспадарчыя будынкі.
Адзначаецца, што пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады праводзяць аднаўленчыя работы.