Моцны вецер пашкодзіў дахі 213 будынкаў у Мінскай вобласці
Ад стыхіі пацярпелі 15 раёнаў вобласці.
За некалькі дзён у Мінскай вобласці моцны вецер пашкодзіў дахі 213 будынкаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Сярод пашкоджаных — дахі 35 жылых дамоў, 174 сельскагаспадарчых будынкаў, чатырох аб'ектаў сацкультбыту. Цяпер аварыйныя брыгады вядуць рамонтна-аднаўленчыя працы. Яшчэ не аднавілі дахі 45 будынкаў (з іх 44 сельскагаспадарчыя і 1 жылы дом).
Ад ветру пацярпелі 15 раёнаў: Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Клецкі, Капыльскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, Салігорскі, Старадарожскі і Чэрвенскі.
Фота — grodnonews.by