Моцныя маразы ідуць з Арктыкі, тэмпература паветра будзе да -27

Моцныя маразы ідуць у Беларусь з Арктыкі. У сярэдзіне тыдня тэмпература паветра на паўночным-усходзе краіны панізіцца да -27. Ва ўмовах рэзкага пахаладання рамонтна-аварыйныя службы ЖКГ перайшлі на кругласуткавы рэжым працы. ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць уважлівымі ў сувязі з галалёдзіцай, паведамляе тэлеканал СТВ.

"Интерфакс-Запад" інфармуе пра першыя ахвяры маразоў у сталіцы. У бальніцы патрапілі чатыры чалавекі з дыягназам "пераахалоджанне", трое з іх былі ў стане алкагольнага ап'янення.