Моладзевая ініцыятыва StudAlliance ладзіць у Вільні “Паўстанцкі ланцуг”

Моладзевая ініцыятыва StudAlliance ладзіць у Вільні акцыю пад назвай "Паўстанцкі ланцуг". Мэта яе — абарона крыжа на Лукішскім пляцы, пастаўленага ў памяць паўстанцаў 1863 года. Паводле планаў рэканструкцыі Лукішскага пляцу толькі адзін праект прадугледжвае захаваць памятны крыж на ранейшым мейсцы. У астатніх праектах мэмарыял падлягае зносу.

Арганізатары прызначылі акцыю на 22 сакавіка — у гэты дзень споўніцца роўна 145 год, як на Лукішскім пляцы быў павешаны кіраўнік паўстання Каліноўскі.

Да ўдзелу ў акцыі запрошаныя не толькі беларусы, але таксама палякі, літоўцы і ўсе неабыякавыя. А 14 іх запрашаюць прыйсці да крыжа паўстанцам са сваёй нацыянальнай сымболікай, кветкамі, лампадкамі ды плакатамі.

Мерапрыемства афіцыйна дазволенае Віленскім самакіраваннем.