Моладзевыя лідэры абмеркавалі праблемы моладзевай палітыкі
Лідэры моладзевых арганізацый Беларусі абмеркавалі праблемы моладзевай палітыкі краіны на пасяджэнні круглага стала, якое прайшло 11 студзеня ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Яны абмяркоўвалі законапраект "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі", які паступіў у Палату прадстаўнікоў напрыканцы мінулага года.
Удзельнікі выказаліся за непрыняцце закона без шырокага абмеркавання, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі. Акрамя таго, лідэры арганізацый у найбліжэйшы час маюць намер прадставіць у Адміністрацыю прэзідэнта і ў Палату прадстаўнікоў свае прапановы ў праект гэтага закона.
БелаПАН