Moonspell ушанаваныя выявай на паштоўцы
Партугальскія рокеры Moonspell з'явяцца на паштовых марках. Серыю марак, прысвечаную рок-сцэне Партугаліі, выпусціць у канцы ліпеня
паштовае ведамства гэтай краіны. Паведамляецца, што ў калекцыі будуць
прадстаўлены маркі з малюнкамі “знакавых” альбомаў найбольш вядомых
партугальскіх рок-гуртоў – такіх як UHF, Grupo Novo Rock (GNR), Herоis
do Mar і іншых. Для прэзентацыі Moonspell абраны іх класічны “Wolfheart”
(1995).
“Напачатку сваёй кар'еры мы актыўна рассылалі нашы прома па розных лэйблах і прабіліся дзякуючы гэтаму, ― кажа франтмэн Moonspell Фернанда Рыбэйра. ― Улічваючы гэтую акалічнасць, вельмі лагічна, што цяпер нас саміх размесцяць на паштовых марках – цяпер і мы, няхай і ўскосна, будзем дапамагаць маладым гуртам”.
Намінал “рок-марак” складзе 1 еўра. Іх можна будзе выкарыстоўваць як на тэрыторыі краіны, так і за яе межамі.
Нагадаем, што цяпер Moonspell працуюць над матэрыялам для новага альбома, паслядоўніка “Night Eternal”, выдадзенага ў 2008-м . Рэліз лонгплэя запланаваны на вясну 2011-га.
Фота: jogosgratis.com.pt