Morrissey запісаў прысвячэнне Дэвіду Боўі
Былы франтмэн The Smiths Стывен Патрык Морысі (Morrissey) зрабіў прысвячэнне свайму калегу і суайчынніку Дэвіду Боўі, запісаўшы кавер-версію яго кампазіцыі «Drive-In Saturday». Перапрацоўка з'явіцца ў якасці бонус-трэка на новым сінгле Морысі «All
You Need Is Me». Песня «Drive-In Saturday» першапачаткова была
выдадзеная на альбоме Дэвіда Боўі 1973 года «Aladdin Sane».
На сінглавы дыск Морысі увайшла канцэртная кавер-версія, запісаная падчас выступу музыкі ў Амасе, Небраска, у траўні 2007-га. «All You Need Is Me», выхад якога запланаваны на 2 чэрвеня, стане першай ластаўкай новага студыйнага альбома Морысі, выхад якога чакаецца ў жніўні.
Дыск, які не атрымаў пакуль назвы стане паслядоўнікам выдадзенага ў 2006-м «Ringleader Of The Tormentors», які здолеў падняцца на самую вяршыню брытанскага чарта.
Фота: blogs.guardian.co.uk