Морысі збіраецца выдаць два дыскі

Былы франтмэн гурта The Smiths Морысі выдае складанку лепшых кампазіцый за 20 гадоў сваёй сольнай творчасці. Гэты дыск будзе папярэджваць хуткае з’яўленне новага студыйнага альбома выканаўцы. Выхад складанкі, якая пакуль не атрымала назвы, запланаваны на 4 лютага.

Паведамляецца, што на дыск трапіць 15 кампазіцый, аднак сам трэк-ліст пакуль не прыводзіцца. Вядома толькі, што першым сінглам з альбома стане кампазіцыя пад назвай "That's How People Grow Up", якая ўбачыць свет 28 студзеня.

Дадаткам да тытульнай песні на сінгле будуць выдадзеныя канцэртныя версіі "The Last Of The Famous International Playboys", "The Boy With The Thorn In His Side" і "Why Don't You Find Out For Yourself".

Што ж датычыцца новага студыйнага дыска, то матэрыял для яго "цалкам гатовы і чакае свайго студыйнага часу”. Выдаць яго брытанскі выканаўца збіраецца ў верасні 2008-га.

Фота: blogs.guardian.co.uk