Мошчы князя Аляксандра Неўскага прыбылі ў Оршу

2 чэрвеня каўчэг з часціцай мошчаў святога вернага князя Аляксандра Неўскага прыбыў у Оршу. Як паведамляе БелаПАН, мясцовыя паломнікі сустрэлі картэж машын, у якіх перавозіцца рэліквія, хросным ходам. Каўчэг з часціцай мошчаў святога — фрагментам плечавай косткі — пастаўлены для кругласутачнага доступу вернікаў у Свята-Міхайлаўскім саборы Оршы.

Рэліквія будзе знаходзіцца ў Свята-Міхайлаўскім саборы да 12 гадзін 3 чэрвеня, а затым адправіцца ў Смаленск. Да Оршы святыня пабывала ў трох беларускіх гарадах — Менску, Бабруйску (Магілёўская вобласць) і Гомелі.