Motley Crue выдаюць альбом арыгінальным складам
Ветэраны глэм-року Motley Crue рыхтуюць новы альбом - першы больш чым за дзесяць гадоў. Поўнафарматны рэліз будзе запісаны ў арыгінальным складзе.
Дыск называецца «The Dirt», так сама як і аўтабіяграфія гурта, выдадзеная некалькі гадоў таму.
Выхад альбома запланаваны на 8 ліпеня.
Студыйныя сесіі дзевятага студыйніка калектыву стартавалі ў адной з студый Лос-Анжалеса ў студзені гэтага года.
Паводле словаў прадзюсара гурта, «музыкі знаходзяцца зараз на вышыні творчай актыўнасці. Яны ўжо запісалі падборку па-сапраўднаму выбітных песень - цяжкіх, дынамічных і вельмі меладычных - і з нецярплівасцю чакаюць моманту, калі прадставяць іх публіцы».
Нагадаю, што апошні на сёння студыйны рэліз Motley Crue Generation Swine быў выдадзены ў 1997 годзе.
Пасля яго выхаду бубнач Томі Лі сышоў з гурта, і наступны альбом «New Tattoo» запісваўся ўжо без яго.
Фота: www.heavyharmonies.com