Мсціўца з Рэчыцкага раёна пашкодзіў чатыры аўтамабілі крыўдзіцеля
Жыхар Рэчыцкага раёна пашкодзіў чатыры аўтамабілі, што належалі чалавеку, які распаўсюджваў пра яго плёткі. Як інфармуе БЕЛТА, рэчыцкі мсціўца ўжо меў раней судзімасць. На гэты раз яго ахвярамі сталі ВАЗ, "Фольксваген Т-4", "Вольва-740" і ГАЗ-53. Агульны памер шкоды склаў амаль 6,5 млн рублёў.
Міліцыянты затрымалі мужчыну і пачалі на яго крымінальную справу. Паведамляецца, што інцыдэнт звязаны з асабістымі адносінамі. Ужо даволі даўно мужчыны ставіліся непрыязна адзін да аднаго. Напрыклад, пацярпелы распаўсюджваў пра затрыманага плёткі наконт яго інтымнага жыцця.