МТС будзе абараняць свой брэнд ад Маркаўца і Разанава
Кампанія "Мабільныя ТэлеСістэмы" збіраецца абскардзіць у Вярхоўным судзе Беларусі рашэнне аб прызнанні несапраўднай рэгістрацыі таварнага знака "МТС" з малюнкам чырвонага яйка. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў дырэктар прадстаўніцтва расійскага ААТ "МТС" у Беларусі Дзмітры Ходас. Дз.Ходас адзначыў, што пратэст будзе пададзены пасля таго, як кампанія атрымае матывавальную частку рашэння. Рашэнне ўступіць у сілу праз 6 месяцаў пасля падання апеляцыйнай радай матывавальнай часткі рашэння. Кампанія мяркуе атрымаць яе не пазней як праз 2 месяцы. Такім чынам, таварны знак МТС можа выкарыстоўвацца на тэрыторыі Беларусі цалкам законна на працягу яшчэ мінімум 7 месяцаў.
Нагадаем, што рашэнне пра несапраўднасць рэгістрацыі прыняла апеляцыйная рада Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці 3 траўня. Рада пагадзілася з аргументамі аўтараў мастацкіх твораў "Яйкаквадраты" паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. Яны аспрэчвалі выяву чырвонага яйка ў белым квадраце.
Чакаецца, што 8 траўня апеляцыйная рада абвесціць рашэнне па другой заяве аўтараў "Яйкаквадратаў", якія аспрэчваюць таварны знак МТС з малюнкам белага яйка ў чырвоным квадраце.