МТС: Мы не давалі міліцыі ніякіх спісаў абанентаў

Кампанія МТС не давала міліцыі спісаў абанентаў, якія былі зарэгістраваныя ў сотавых сетках ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ніякіх запытаў з боку праваахоўных органаў у кампанію МТС з гэтай нагоды не паступала і, адпаведна, кампанія ніякія спісы, ніякіх абанентаў нікому не аддавала", — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе МТС.

Нагадаем, з пачатку тыдня людзей, тэлефоны якіх былі зарэгістраваныя ў раёне плошчы Незалежнасці, пачалі выклікаць у аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, каб атрымаць пісьмовыя тлумачэнні. У людзей бяруць адбіткі пальцаў, здымаюць іх на фота і відэа.

У кампаніі МТС не разумеюць, адкуль у праваахоўнікаў з'явілася такая інфармацыя.