МТЗ-РІПА падняўся на 12-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі
Сталічны клуб МТЗ-РІПА атрымаў другую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусі па футболе.
У матчы 20-га туру трактаразаводцы на выездзе перайгралі аднаго з лідэраў чэмпіянату магілёўскае “Дняпро” — 1:0.
Мінскае “Дынама” з такім жа лікам перайграла мікашэвіцкі “Граніт”.
“Мінск” згуляў унічыю з “Шахцёрам” — 1:1, жодзінскае “Тарпеда” разграміла “Гомель” — 4:0, “Смаргонь” і “Нафтан” разышліся мірам 2:2, а брэсцкае “Дынама” перамагло “Нёман” — 2:0.
Дзякуючы чарговай перамозе МТЗ-РІПА падняўся ў турнірнай табліцы на адзін радок і цяпер займае 12-е месца.
Мінскія “дынамаўцы” па-ранейшаму на другім месцы, у іх 37 ачкоў. 3-е і 4-е месцы ў “Дняпра” і “Нафтана”. У абедзвюх каманд па 32 ачкі.
Сёння лідэр чэмпіянату БАТЭ прыме ў сябе дома “Віцебск”.