МТЗ-РІПА стаў лідэрам чэмпіянату Беларусі па футболе

Мінскі МТЗ-РІПА стаў лідэрам чэмпіянату Беларусі па футболе. У першым матчы 11-га тура ён згуляў унічыю з салігорскім "Шахцёрам".
Лік адкрыў на 40-й хвіліне Алег Страхановіч, гулец сталічнай каманды. Аднак на 64-й хвіліне Мікалай Бранфілаў аднавіў раўнавагу. МТЗ-РІПА меў выдатную магчымасць вырваць перамогу, але за 7 хвілін да заканчэння гульні Вячаслаў Глеб не рэалізаваў пенальці.

Іншыя матчы 11-га тура прайдуць 21 чэрвеня. Пакуль у турнірнай табліцы лідыруе МТЗ-РІПА з 23 ачкамі, у барысаўскага БАТЭ 22 ачкі.

БелаПАН