Мумій Троль пачынае трансляцыю відэа з прэс-канферэнцый.

Гурт будзе трансліраваць тое, што да гэтага часу маглі пабачыць толькі журналісты – відэа з прэс-канферэнцый і іншага “закулісся”.

Канал, дзе гэта можна будзе пабачыць, ні што іншае, як уласны Інтэрнэт-партал Мумій-Троля ikra.tv.

Мумій Троль лічыць, што дзякуючы такому відэа прыхільнікі змогуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю і нават правяраць, ці дакладна перадаюць словы музыкаў некаторыя медыя.

На сайце ўжо з'явіліся відэа з прэс-канферэнцый з Уфы, Самары і Чалябінска.