Мурам стаў партнёрам Бабруйска
7 жніўня Бабруйск і Мурам падпісалі дамову аб партнёрстве. Свае подпісы пад дакументам паставілі Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Бабруйска Зміцер Бонахаў і Мэр Мурама Валянцін Качаван. Партнёрства прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў установамі, прадпрыемствамі і прадстаўнікамі бізнэсу двух гарадоў, а таксама будзе спрыяць адкрыццю фірмовых крамаў, супрацоўніцтву ў сферы адукацыі, турызму і спорту.
Кіраўнікі гарадоў таксама адзначылі неабходнасць умацавання сувязяў паміж культурнымі і моладзевымі арганізацыямі Бабруйска і Мурама.
Сайт Амбасады Беларусі ў Расійскай Федэрацыі
Кіраўнікі гарадоў таксама адзначылі неабходнасць умацавання сувязяў паміж культурнымі і моладзевымі арганізацыямі Бабруйска і Мурама.
Сайт Амбасады Беларусі ў Расійскай Федэрацыі