Муратаў: Халіп не рыхтавала ніякіх пагромаў

Галоўны рэдактар "Новай газеты" Дзмітрый Муратаў пракаментаваў затрыманне карэспандэнта выдання Ірыны Халіп. Ён мяркуе, што гэтае затрыманне падчас мітынгу апазіцыі абумоўленае журналісцкімі расследаваннямі Халіп, што тычыліся супрацьпраўнай дзейнасці беларускіх уладаў.

У цяперашні момант яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ і разам са сваім мужам, адным з апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, знаходзіцца ў спісе падазраваных у арганізацыі беспарадкаў.

Як заявіў Муратаў РІА "Новости", Халіп не рыхтавала ніякіх пагромаў і не ўдзельнічала ў іх, што зафіксавана відэакамерамі.

Ён паабяцаў зрабіць усе магчымыя намаганні наконт лёсу не толькі Ірыны, але іншых затрыманых апазіцыянераў. Муратаў упэўнены, што "з апазіцыяй так абыходзіцца нельга".