МУС Беларусі: Парламенту пагражае замарожванне
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што ў будынку парламента цяпер знаходзіцца "цэлы арсенал, забраны ва ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі". Ён назваў арматуру, дымавыя шашкі, сякеру, рыдлёўку, а таксама "магніцікі ад калонак". Паводле слоў Пякарскага, у дзвярах і вокнах будынку парламента трэба тэрмінова ўстаўляць шыбы, інакш "можа адбыцца замарожванне ўсёй ацяпляльнай сістэмы", інфармуе БЕЛТА.