Muse атрымаюць "Срэбраны ключ"
Рокеры Muse стануць уладальнікамі ганаровай прэміі Silver Clef, якую штогод раздае брытанскі дабрачынны фонд Nordoff Robbins.
Гэтай узнагародай адзначаюць артыстаў, якія зрабілі найвялікшыя ахвяраванні на дабрачыннасць. Сёлета такімі прызнаныя Muse. Цікава, што музыкі намінаваліся на Silver Clef і ў 2009-м, аднак адмовіліся ад узнагароды, палічыўшы сябе “нявартымі” яе.
Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 2 ліпеня ў Лондане – праз некалькі дзён пасля хэдлайнерскага выступу Muse на фэсце Гластнбэры.
“Для нас вялікі гонар стаць уладальнікамі “Срэбранага Ключа” і далучыцца да такіх выдатных артыстаў, як Роберт Плант, Дэвід Боўі, Pink Floyd, Элтан Джон і The Who”, - заявіў ад імя калектыву вакаліст Мэцью Бэламі.
Адзначым, што раней лаўрэатамі прэміі станавіліся таксама гурты Take That, Oasis і Coldplay.
Фота: nerdfighters.ning.com