Muse маюць намер зламаць музычную традыцыю

Брытанцы Muse маюць намер зламаць музычную традыцыю выдаваць новы матэрыял прыкладна раз у два гады. Музыкі абяцаюць радаваць публіку новымі песнямі адразу пасля іх запісу - гэта значыць, літаральна кожныя некалькі месяцаў.

Выпрабаваць гэты метад Мэт Бэламі і іншыя збіраюцца ўжо з наступнага году, бо ў гэтым яны будуць адпачываць пасля працяглага гастрольнага марафону і набірацца сіл для новых здзяйсненняў.

Паводле словаў удзельнікаў гурта, песні будуць выкладацца наўпрост на сайт калектыву.

Тым не менш, адмаўляцца ад выпуску поўнафарматных альбомаў за кошт сінглаў музыкі не плануюць.

Паводле словаў лідэра гурта Мэта Бэламі, «ідэя палягае ў тым, каб не стамляць слухачоў доўгім чаканнем.

Песні будуць з'яўляцца серыямі - кожны месяц або кожныя пару месяцаў.

Паралельна будзе адсочвацца рэакцыя публікі - якія песні ім падабаюцца, а якія не. Ну, і самыя лепшыя потым будуць выдаваць у альбомным выглядзе».

Галоўнае - зрабіць гэтыя «серыі» бясплатнымі для азнаямлення. Інакш уся задума губляе сэнс.

Фота: thescenestar.typepad.com