Muse сыграюць на разагрэве ў U2

Выступы брытанскага гурта Muse пройдуць напярэдадні некаторых з канцэртаў восеньскага турнэ U2 "360 Degree Tour", паведамляецца на афіцыйным сайце гурта. У прыватнасці, Muse выступіць на разагрэве ірландцаў 24 верасня ў Нью-Ёрку. Акрамя таго, удзельнікі Muse апавясцілі прыхільнікаў аб намеры адправіцца ўвосень ва ўласнае гастрольнае турнэ па Вялікабрытаніі, еўрапейскім краінам і Паўночнай Амерыцы. Расклад канцэртаў з'явіцца ў найбліжэйшыя тыдні.

Квіткі на канцэрты U2 у рамках "360 Degree Tour", прымеркаванага да выхаду альбома "No Line on the Horizon", пабілі еўрапейскія рэкорды продажаў. Так, квіткі на лонданскі канцэрт былі раскупленыя за 60 секунд, а на канцэрты ў Дубліне — за 40 хвілін. Тур пачнецца 30 чэрвеня з канцэрту ў Барселоне.

Раней паведамлялася, што на разагрэве U2 у гэтым турнэ выступяць таксама гурты Glasvegas, Elbow, Kaiser Chiefs, Snow Patrol і Black Eyed Peas.

Фота: www.ruvr.ru