Мусліма Магамаева пахаваюць у родным Баку
Муслім Магамаеў будзе пахаваны ў Баку. Як паведамляе “Інтэрфакс”, 28 кастрычніка ў Маскве ў канцэртнай зале імя Чайкоўскага адбудзецца цырымонія развітання са спеваком, пасля чаго цела музыканта будзе перавезена ў сталіцу Азербайджана.
Там 29 кастрычніка Магамаеў будзе пахаваны ў Алеі ганаровага пахавання ў Баку. Нагадаем, спявак памёр 25 кастрычніка пасля працяглай хваробы. Ураджэнец Азербайджана, ён здабыў прызнанне ва ўсім Савецкім Саюзе, меў званне народнага артыста гэтай краіны.