Мусульмане 16-18 лістапада адзначаюць Курбан-байрам
Мусульмане ўсяго свету 16-18 лістапада адзначаюць найважнейшае рэлігійнае свята - Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў). У цюркскіх мовах гэты дзень называецца Курбан-байрам, адзначае БЕЛТА.
У гэтыя дні здзяйсняюцца рытуалы ахвярапрынашэння, узносяцца святочныя малітвы. Святкаванне Курбан-байрама завяршае шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да святынь у Мецы і Медыне. Кульмінацыяй хаджу з'яўляецца так званае стаянне на гары Арафат: тут, за 20 км ад Мекі, паводле ісламскага падання сустрэліся Адам і Ева. Менавіта адсюль Мухамед прамовіў сваю апошнюю казань. Пасля стаяння, якое доўжыцца да заходу сонца, адбываецца абрад сімвалічнага пабіванняя сатаны камянямі ў даліне Міна.